Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Будны Сымон (каля 1530 - 1593), гуманіст, рэлігійны рэфарматар, асветнік, філосаф, філолаг, гісторык ВКЛ. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце. Быў настаўнікам пратэстанцкай школы ў Вільні, кальвінісцкім прапаведнікам у Клецку. Адзін з заснавальнікаў Нясвіжскай друкарні, дзе выдаў на старабеларускай мове «Катэхізіс», «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам» і інш. З 1573 прапаведнік у Лоску (Валожынскі раён). У 1574 у Лоскай друкарні надрукваў свой пераклад Новага Запавету з прадмовай і заўвагамі і свае творы «Пра дзве сутнасці Хрыста», «Супраць хрышчэння дзяцей» і інш. У творы «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры» абагульніў свае рэлігійна-філасофскія погляды, вывады. Б. - адзін з заснавальнікаў навуковай крытыкі Бібліі. Яго ідэі паўплывалі на развіццё эўрапейскага рацыяналізму 17 ст. Выступаў за роўнасць усіх саслоўяў перад законам, за справядлівасць правасуддзя, абмежаванне феадальнага свавольства. Зрабіў уклад у развіццё старабеларускай мовы, выступаў за пашырэнне асветы сярод простага люду, за выкарыстанне жывой народнай мовы ў рэлігійным пісьменстве і царкоўным набажэнстве. Заклікаў князёў клапаціцца аб развіцці беларускай культуры, адукацыі, роднай мовы. Прытрымліваўся думкі пра вялікае пазнавальнае значэнне і маральна-выхаваўчую ролю мастацтва. Лічыў прыгожым тое, што сапраўднае, аддаваў перавагу прыгажосці зместу перад прыгажосцю формы. Б. высоўваў ідэю маральна-духоўнай свабоды чалавека, лічыў індывідуальны розум найбольш важным інструментам пазнання.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019