Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вагнер Рыхард (1813-1883), нямецкі кампазітар, дырыжор, музычны пісьменнік. Вучыўся ў Лейпцыгскім універсітэце. У 17 гадоў быў публічна выкананы яго першы твор - адна з уверцюр. З 1834 быў капельмайстрам (дырыжорам) у оперных тэатрах Магдэбурга, Кёнігсберга, Рыгі. Шырокую вядомасць В. прынесла яго опера «Лятучы галандзец» (1843). Па яго ініцыятыве і дзякуючы падтрымцы прыхільнікаў і караля ў 1876 у г. Байройт (Баварыя) быў адкрыты спецыяльны тэатр для пастановак твораў В. Лічыцца адным з найвялікшых рэфарматараў опернага мастацтва, стваральнікам музычнай драмы, таленавітым паэтам-драматургам (ён быў лібрэтыстам усіх сваіх опер), заснавальнікам (разам з Г.Берліёзам) сучаснага мастацтва дырыжыравання. Быў таксама таленавітым музычным публіцыстам і тэарэтыкам музычнага тэатра. Оперы В. («Лятучы галандзец», «Трыстан і Ізольда», оперная тэтралогія «Пярсцёнак нібелунгаў» і інш.) уяўляюць сабой грандыёзныя вакальна-сімфанічныя паэмы, якія не маюць аналагаў у гісторыі сусветнага опернага мастацтва. В. лічыў, што неабходна стварыць універсальны мастацкі твор, закліканы маральна ўздзейнічаць на масавую аўдыторыю. Упершыню змог арганічна аб'яднаць тры віды мастацтва - музыку, паэзію і тэатр. Для творчасці В. ўласцівы надзвычайная выразнасць, аркестровае і гарманічнае багацце. Яго вакальна-сімфанічны стыль мыслення, наватарская гармонія і аркестроўка (тэмбравая драматургія) моцна паўплывалі на развіццё эўрапейскай музыкі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2020