Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Валачобніцтва, старажытны беларускі звычай, які меў месца падчас Вялікадня. Назва В. паходзіць ад старажытнага тэрміна «валачоба», што азначае «баранаванне». В. было прымеркавана да пачатку Вялікадня; паводле хрысціянскага календара - да свята Ўваскрэсення Хрыста. Ствараўся валачобны гурт (яго ўдзельнікі - валачобнікі, валачоннікі, лалоўнікі). У пачатку свята валачобнікі абыходзілі сялянскія двары, спявалі гаспадарам валачобныя песні, велічалі гаспадара, зычылі яму і ўсёй сям'і шчасця, плёну на ніве, прыплоду ў статку. Затым валачобнікі гаварылі імправізаваныя віншаванні. Пасля гэтага гаспадары дзякавалі ім і давалі падарункі - т.зв. «валачобнае» (яйкі, сыр, каўбасы). У мінулым лічылі, што валачобны абрад спрыяе ўраджаю, дабрабыту сям'і, засцерагае ад розных нягод. Аб земляробчым характары В. сведчыць як змест абрадавых песень, так і тое, што валачобнікаў часам называлі «ралёшнікамі» (ад слова «ралля»). Архаічна-міфалагічныя ўяўленні відавочна адлюстраваліся і ў валачобных песнях, якія практычна невядомыя за межамі Беларусі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008