Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Відэаарт (англ. video art), кірунак ў выяўленчым мастацтве апошняй трэці 20 ст., які шырока выкарыстоўвае магчымасці відэатэхнікі. Узнік у 1960-х г. Мэта В. - расшырэнне свядомасці, яе пазбаўленне ад тэхналагічнай рацыянальнасці заходняй культуры шляхам напаўнення ірацыяналізмам, усходняй містыкай. Прадуктамі В. выступаюць не матэрыяльныя прадметы, а візуальныя ці аўдыёвізуальныя вобразы, што ствараюцца з дапамогай тэлевізійнай тэхнікі, лазерных і галаграфічных установак. В. прадугледжвае стварэнне эксперыментальных фільмаў у духу канцэптуальнага мастацтва, якія дэманструюццца ў спецыяльнай выставачнай прасторы. Прадстаўнікі В. выкарыстоўваюць тэлепрыёмнікі, відэакамеры і маніторы ў хэпенінгах. Заснавальнікам гэтага кірунку з'яўляецца амерыканец карэйскага паходжання Нам Юнь Пайк. В. прэтэндуе на змяненне свядомасці, пранікненне ў глыбіні падсвядомасці, і адначасова на трансфармацыю ўсёй культуры сродкамі электронікі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008