Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Вунт Вільгельм (1832-1920), нямецкі псіхолаг, філосаф, мовазнаўца, фізіёлаг. Вывучаў медыцыну ў розных універсітэтах Германіі. Быў прафесарам Гейдэльбергскага, Цюрыхскага і Лейпцыгскага ўніверсітэтаў. Лічыў, што вывучэнне вышэйшых форм псіхічнага жыцця, псіхалогіі народаў магчыма толькі праз даследаванне іх міфаў, вераванняў, абрадаў, звычаяў, мовы. Псіхалогія разглядалася В. як навука аб духу народа. Вынікі яго шматгадовых даследаванняў у галіне нацыянальнай псіхалогіі, мовазнаўства выкладзены ў фундаментальнай дзесяцітомнай працы «Псіхалогія народаў. Даследаванне законаў развіцця мовы, міфаў і звычаяў» (1900-1920). У даследаваннях народнай псіхалогіі выступаў за шырокае прымяненне гісторыка-параўнальнага метаду. Аўтар прац «Этыка» (1887-1888), «Сістэма філасофіі», «Фантазія як аснова мастацтва» і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008