Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Гульня, форма свабоднага самавыяўлення людзей. Г. звычайна праводзіцца ў выглядзе разнастайных спаборніцтваў або ў выглядзе ўяўлення пэўных сітуацый, сэнсаў, станаў. У культуралагічнай навуцы Г. была прадметам спецыяльных даследаванняў (Й.Хейзінга, Х.Артэга-і-Гасет, Д.Ліхачоў і інш.), у якіх даказвалася значная яе роля ва ўзнікненні і развіцці асноўных сфер культурнай дзейнасці чалавека - мастацтва, навукі, філасофіі, палітыкі і г.д. Галандскі культуролаг Й.Хейзінга лічыў, што чалавечая культура з'яўляецца больш маладой з'явай (у параўнанні з Г.), узнікае і разгортваецца ў форме Г., носіць гульнёвы характар.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008