Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Гусоўскі Мікола (1470-я - пасля 1533), беларускі паэт-гуманіст, мысліцель, асветнік. Прадстаўнік новалацінскай усходнеэўрапейскай літаратурнай школы. Адукацыю атрымаў у Беларусі (таксама і ў Вільні), Польшчы, Італіі. Яго лепшы твор - «Паэма пра выгляд, лютасць зубра і паляванне на яго» (1522), напісаная на лацінскай мове ў Рыме. У 1523 у Кракаве выдаў зборнік «Паэма пра зубра», які складаўся з празаічнага прысвячэння, аднайменнай паэмы і 11 вершаў. У прысвячэнні каралеве Бона Сфорца паэт прасіў яе ўзяць дзяржаўнае апякунства над таленавітымі і здольнымі ў навуках і мастацтвах людзьмі. У гэтай паэме Г. выступіў як прадстаўнік рэнесансавага рэалізму, папулярызатар гісторыі і культуры Беларусі на сусветнай арэне, уславіў мужную, свабодную, гарманічна развітую асобу, заклікаў да яднання і дружбы эўрапейскіх народаў перад пагрозай турэцкага і татарскага нашэсця. Галоўнай тэмай твора з'яўляецца лёс Радзімы, адданасць роднай зямлі, павага да прыроды. Зубр у паэме выступае ў выглядзе алегарычнага вобраза роднага краю, сімвала яго былой магутнасці. Г. першым у славянскай літаратуры паказаў сацыяльна-палітычны крызіс Вялікага Княства Літоўскага, рашуча асуджаў свавольствы прыгнятальнікаў «простага люду». Адну з галоўных прычын пакут і няшчасцяў народаў бачыў у войнах. Невычэрпнай крыніцай паэзіі лічыў народную мудрасць. Выступаў за творчае засваенне жыхарамі ВКЛ антычнай літаратуры, міфалогіі, лацінскай мовы. У выхаванні народа важную ролю адводзіў мастацтву і навуцы. З мэтай павышэння адукаванасці народа прапагандаваў сістэму лацінскай класічнай адукацыі. З'яўляецца таксама аўтарам эпічных паэм «Новая і славутая перамога над туркамі ў ліпені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі св. Гіяцынта» (1525). Г. лічыцца пачынальнікам жанру ліра-эпічнай паэмы ў літаратуры Ўсходняй Эўропы, заснавальнікам мастацкай рэнесансавай рэалістычнай традыцыі ў паэзіі Беларусі, Украіны, Летувы і Польшчы.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019