Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Джота ды Бандоне (1266-1337), італьянскі жывапісец эпохі Протарэнесансу; пачынальнік рэалізму ў італьянскім жывапісе. Яго мастацтва вызначалася вялікай выяўленчай сілай і драматычнай выразнасцю вобразаў. Д. рашуча парваў з адцягненасцю і аскетызмам сярэднявечнага мастацтва і ўпершыню ў поўнай ступені сцвердзіў думку пра каштоўнасць рэальнага чалавечага жыцця. Традыцыйныя рэлігійныя сюжэты ён напаўняў простым жыццёвым зместам, вобразы людзей трактаваў жыва і наглядна, проціпастаўляў іх рэлігійна-абстрактным матывам Сярэднявечча. Унёс у рэлігійныя сцэны зямны пачатак, евангельскія легенды маляваў з жыццёвай пераканальнасцю і ўнутранай сілай. Галоўная праца - роспіс Капэлы дэль Арэна ў Падуі (1304-1306), для якога характэрныя яснасць задумы, строгая манументальнасць, сіла чалавечых пачуццяў, перададзеных у вобразах святых. Увёў у жывапіс інтэр'ер, паказваў трохмерную прастору. Распісаў дзве капэлы ў царкве Санта-Крочэ ва Фларэнцыі, 1320-1325). Аўтар праекта кампанілы (званіцы) сабора ва Фларэнцыі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008