Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Забэйда-Суміцкі Міхаіл (1900-1981), беларускі спявак (лірычны тэнар). Скончыў Маладэчанскую семінарыю (1918). Вакальную падрыхтоўку атрымаў у Харбіне, выступаў на сцэне Харбінскай оперы (1929-1932). У 1932-1934 у Мілане (Італія), удасканальваў майстэрства ў Ф.Карпі, канцэртаваў у Міланскай кансерваторыі. У 1935-1936 у Пазнанскай оперы (Польшча), з 1937 саліст Варшаўскага радыё. З 1940 у Празе: саліст Народнага тэатра, пазней канцэртны спявак. Пераможца многіх міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў вакалістаў. У 1963 з вялікім поспехам выступаў у розных гарадах Беларусі. Адзін з яркіх прадстаўнікоў эўрапейскай вакальнай школы. У найбольшай ступені талент З.-С. выявіўся ў партыях Ленскага («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Фаўста («Фаўст» Ш.Гуно), Альфрэда, Герцага («Травіята», «Рыгалета» Дж.Вердзі), Альмавівы («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Уладзіміра («Князь Ігар» А.Барадзіна), «Пінкертона, Рудольфа («Мадам Батэрфляй», «Багема» Дж.Пучыні) і інш. Меў гнуткі, прыгожага, мяккага тэмбру голас, яркую сцэнічную знешнасць, акцёрскі талент; спяваў заўсёды на мове арыгінала (на 16 мовах). Наспяваў на грампласцінкі першыя ў Заходняй Беларусі беларускія народныя песні «Малады дубочак», «Чаму ж мне не пець», «Ляціць сарока», «Ой, рана-рана куры запелі», «Конь бяжыць, зямля дрыжыць» і інш. Выступаў з канцэртамі, у праграме якіх былі арыі, кантаты, рамансы, песні розных народаў свету. Вёў шырокую педагагічную дзейнасць.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019