Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Імправізацыя (лац. improvisus - непрадбачаны), стварэнне мастацкага твора (верша, музыкі, спектакля, танца, песні і інш.) непасрэдна ў працэсе яго выканання. У шырокім сэнсе - творчасць без папярэдняй падрыхтоўкі, якая выяўляе непасрэднасць развіцця мастацкай думкі. У сферы літаратуры І. распаўсюдзілася ў Італіі ў эпоху Сярэднявечча і асабліва Адраджэння. У галіне музыкі адыгрывала важную ролю ў канцэртным выканальніцтве да канца 18 ст. Сярод найбольш вядомых музыкантаў-імправізатараў В.А.Моцарт, Л.Бетховен, Ф.Шапэн, А.Рубінштэйн і інш. Імправізацыйны характар мелі асобныя беларускія каляндарныя і сямейна-бытавыя абрады, народны тэатр, інтэрмедыі школьнага тэатра. Мастацтвам І. былі насычаны выступленні трупы В.Дуніна-Марцінкевіча, Першай беларускай трупы І.Буйніцкага, беларускія вечарынкі і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008