Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Юдэйская культура, культурныя здабыткі прадстаўнікоў юдэйскай веры - пераважна жыдоў. Старажытнажыдоўская культура была вельмі шчыльна звязана з узнікненнем і развіццём рэлігіі - спачатку політэістычнай, а пазней монатэістычнай (юдаізм). І.к. можна лічыць «пісьмовай культурай», бо перадача культурных каштоўнасцей адбывалася пераважна пісьмовым шляхам - найперш праз рэлігійныя тэксты на старажытнажыдоўскай мове (іўрыце). Таму сярод розных відаў мастацтва найбольшага развіцця дасягнула літаратура (найперш рэлігійная). Паколькі ў гісторыі жыдоўскага народа было мноства ўсякіх бедстваў, ганенняў і абмежаванняў, то і І.к. найчасцей развівалася ў надзвычай неспрыяльных, нават экстрэмальных умовах і абставінах. Аднак яна паказала сваю надзвычайную жыццяздольнасць і захавалася на ўсім працягу сваёй шматтысячагадовай гістарычнай эвалюцыі, што нярэдка тлумачылася т.зв. «богаабранасцю жыдоўскага народа». Жыдоўская культура захоўвалася і развівалася не толькі на «зямлі абяцанай», але і ў шматлікай, расселенай па ўсім свеце дыяспары.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008