Каран (арабск. Кур'ан - літар. «чытанне»), свяшчэнная кніга ўсіх мусульман свету; зборнік рэлігійна-міфалагічных, дагматычных і прававых тэкстаў. Складзены ў 7-8 ст. Напісаны на арабскай мове і складаецца з 114 сур (глаў), у якіх адлюстраваны ўяўленні аб светабудове, страшным судзе, уваскрэсенні памерлых, «пасмяротнай адплаце». Па ўяўленнях мусульман, тэкст К. быў створаны самім Алахам, які перадаваў асноўныя палажэнні веры прароку Магамету праз ангела Джабраіла. Поўны тэкст К. быў сабраны і сістэматызаваны пасля смерці Мухамеда. Асобныя сюжэты К. - аб стварэнні свету, раі і пекле, грэхападзенне чалавека - амаль супадаюць па змесце з біблейскімі паданнямі.

Паведаміць пра недакладнасьць