Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Кінамузыка, спецыфічны род музычнага мастацтва; адзін з кампанентаў кіна-, тэле- або відэатвора; інструментальная або вакальная музыка, якая выконваецца персанажамі па ходу дзеяння (унутрыкадравая) кінафільма ці суправаджае яго (закадравая). Можа быць арыгінальнай, напісанай спецыяльна для фільма, ці складацца з музычных цытат, мець ілюстрацыйны характар. У дагукавым кіно фільмы суправаджаліся ігрой піяніста-ілюстратара або ансамбля. Пачатак беларускай К. паклаў фільм «Першы ўзвод» (1933). Нацыянальным каларытам, зваротам да беларускага фальклору вылучалася музыка А.Туранкова да фільма «Вогненныя гады» (1939). Сярод беларускіх кампазітараў значную ўвагу надавалі К. у 1960-1980-я г. Г.Вагнер, Я.Глебаў, Л.Захлеўны, В.Іваноў, У.Кандрусевіч, С.Картэс, І.Лучанок, У.Чараднічэнка і інш. У неігравым кіно (дакументальным, навукова-папулярным) пераважае прынцып кампіляцыі, падбору музычных фрагментаў. Асобную групу ствараюць музычныя фільмы, дзе музыка з'яўляецца асновай драматургіі. Пры Саюзе беларускіх кінематаграфістаў дзейнічае секцыя К.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008