Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Кробер Альфрэд Луіс (1876-1960), амерыканскі антраполаг, этнолаг, культуролаг; прадстаўнік «гістарычнай школы» ў амерыканскай этналогіі. Скончыў Калумбійскі ўніверсітэт. Наведваў семінары па лінгвістыцы і статыстыцы Ф.Боаса. Запісваў і публікаваў (1898-1899) народныя казкі эскімосаў. Праводзіў палявыя даследаванні. Працаваў у Мексіцы і Перу. У 1901 заснаваў аддзяленне антрапалогіі ў Каліфарнійскім універсітэце, дзе працаваў да 1946. Быў адным з заснавальнікаў Каліфарнійскага антрапалагічнага музея. Аўтар слоўнікаў і лінгвістычных публікацый, прысвечаных мовам амерыканскіх індзейцаў. Сярод яго шматлікіх работ - папулярны сярод студэнтаў і выкладчыкаў падручнік «Антрапалогія» (1923). Быў заснавальнікам і прэзідэнтам Амерыканскай антрапалагічнай асацыяцыі (1917), прэзідэнтам Амерыканскага фальклорнага таварыства і Лінгвістычнага таварыства Амерыкі.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008