Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Культурагенез (ад лац. cultura + genesis - узнікненне, паходжанне), працэс узнікнення і першапачатковага развіцця культуры; працэс зараджэння матэрыяльнай і духоўнай культуры чалавецтва. К. з'яўляецца таксама працэсам пастаяннага самаабнаўлення культуры, узнікнення новых культурных феноменаў. Адбываўся ў цеснай узаемасувязі са станаўленнем і развіццём прадметнай дзейнасці і сацыяльных адносін. Існуюць розныя канцэпцыі наконт сутнасці і асаблівасцей К. З пазіцый эвалюцыйнай тэорыі асноўнай прычынай К. з'яўляецца неабходнасць у адаптацыі чалавечых супольнасцей да зменлівых умоў іх існавання шляхам выпрацоўкі новых форм (прадуктаў і тэхналогій) і сацыяльнага ўзаемадзеяння (рэчаў, ведаў, уяўленняў, сімвалаў, сацыяльных інстытутаў, механізмаў сацыялізацыі і да т.п.). Важную ролю ў працэсе К. адыгрывае таксама індывідуальны творчы пошук у інтэлектуальнай, тэхнічнай, мастацкай і іншых сферах.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008