Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Культурна-гістарычная школа, кірунак заходняй этналогіі, антрапалогіі першай паловы 20 ст., які ўзнік як своеасаблівая альтэрнатыва эвалюцыянізму. Прыхільнікі К.-г.ш. вывучалі старажытныя і сучасныя этнічныя культуры пераважна з пазіцый дыфузіянізму. Арыентавалася на канкрэтна-эмпірычныя даследаванні, шырокае выкарыстанне ў аналізе розных культуралагічных праблем гістарычных крыніц, археалагічных матэрыялаў і інш. Яе асноўныя прадстаўнікі Ф.Ратцэль, Л.Фрабеніус, Ф.Грэбнер і інш. лічылі, што кожная з'ява культуры аднойчы ўзнікае ў адным месцы, а потым паступова распаўсюджваецца на іншыя рэгіёны свету; наяўнасць яе ў розных народаў тлумачыцца распаўсюджаннем з першапачатковага цэнтра. Узнікненне і развіццё розных культур звязана з перамяшчэннем каштоўнасцей і артэфактаў культуры з аднаго ці некалькіх «культурных колаў» (Гл. Культурных колаў тэорыя).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008