![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
«Махабхарата», твор старажытнаіндыйскай эпічнай літаратуры. Склаўся на аснове вусных паданняў, легендаў і песень плямён і народаў Паўночна-Заходняй Індыі. Асноўная частка «М.» была створана ў 11-10 ст. да н.э. і дапрацоўвалася на працягу многіх наступных стагоддзяў. Сучасны выгляд набыў да сярэдзіны 1-га тыс. н.э. У цэнтры «М.» - працяглая бітва двух родаў і іх саюзнікаў за ўладаранне над Хасцінапурай (сучасны г. Дэлі). «М.» - крыніца многіх сюжэтаў і вобразаў, якія пазней атрымалі развіццё ў літаратурах народаў Паўднёвай і Паўднёва-Усходняй Азіі. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|