Мор Томас (1519-1577), італьянскі філосаф, паэт, палітычны дзеяч; адзін з заснавальнікаў «утапічнага сацыялізму». Вучыўся ў школе св. Антонія (Лондан), каледжы Оксфардскага ўніверсітэта. Працаваў у адвакацкай канторы. Сябраваў з Эразмам Ратэрдамскім, некалькі гадоў знаходзіўся на пасадзе канцлера Англіі. Праславіўся сваім творам «Утопія» (1516), у якім апісаны ідэальны лад жыцця на фантастычным востраве Ўтопія (слова «утопія» азначае ў перакладзе з грэчаскай мовы «месца, якога няма») у Атлантыцы, дзе няма прыватнай уласнасці, грошай, яго жыхары сумесна валодаюць маёмасцю, абавязкам усіх людзей лічыцца праца (найперш земляробства і рамёствы), а размеркаванне матэрыяльных каштоўнасцей адбываецца ў залежнасці ад патрэбнасцей.

Паведаміць пра недакладнасьць