Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Народная культура, непрафесійная, ананімная, калектыўная культура. Уяўляе сабой мастацкую калектыўную творчую дзейнасць народа, што адлюстроўвае яго жыццё, уяўленні, ідэалы і інш. Уключае ў сябе створаную народнымі творцамі паэзію (паданні, песні, казкі, эпас), музыку (песні, інструментальныя найгрышы і п'есы), тэатр (драмы, сатырычныя п'есы, тэатр лялек), танец, выяўленчае і дэкаратыўнае мастацтва. Узнікла ў старажытнасці, была цесна звязана з традыцыямі якога-небудзь віда мастацкай дзейнасці і з'яўляецца гістарычнай асновай сусветнай мастацкай культуры. Звычайна Н.к. ствараецца ананімнымі творцамі, якія найчасцей не маюць прафесійнай падрыхтоўкі. Па свайму выкананню элементы Н.к. могуць быць індывідуальнымі (напр., расказванне легенды), групавымі (выкананне песні, танца), масавымі (карнавальныя шэсці).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008