Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Петрарка Франчэска (1304-1374), італьянскі паэт, вучоны-гуманіст. Атрымаў хатнюю адукацыю. Вучыўся ў юрыдычнай школе ў Манпелье. Прыняў духоўны сан. Быў увенчаны лаўрамі лепшага паэта. У лірыцы пераважалі любоўныя і палітычныя матывы. У сваіх творах заклікаў да міру і аб'яднання Італіі. Вяршыня творчасці - «Кніга песень» (апошняя рэдакцыя 1373-1374), якая складаецца з 317 санетаў, многіх канцонаў, балад, мадрыгалаў і аб'яднана ў цыклы «На жыццё мадонны Лауры» і «На смерць мадонны Лауры». У гэтых творах П. ўславіў каханне, раскрыў унутраны свет чалавека, яго погляды і перакананні. Успрымаў прыроду як жывую і разумную істоту, як клапатлівую маці і выхавальніцу, як «натуральную норму» для «натуральнага чалавека». Лічыў паэзію найвышэйшым відам мастацтва і пазнання. Збіраў і каментаваў рукапісы лацінскіх паэтаў.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008