Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сацыялогія культуры (сацыялагічная культуралогія), сацыялагічнае вучэнне, у рамках якога даследуюцца праблемы складвання, функцыянавання і эвалюцыі як усёй культуры ў цэлым, так і асобных яе форм, субкультур (масавай і элітарнай; гарадской і сельскай; жаночай, моладзевай, і інш.). Вывучае сацыяльныя заканамернасці развіцця і функцыянавання культуры ў грамадстве, яе сутнасць і крыніцы развіцця, гістарычныя тыпы культуры і культурнага прагрэсу. Аналізуе таксама сацыяльныя мэты творчасці ў галіне культуры, сацыяльна-палітычныя і эканамічныя фактары яе развіцця, інтарэсы і патрэбнасці грамадства як спажывальніка культурных каштоўнасцей, дзейнасць устаноў культуры, грамадскую думку і да т.п.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008