Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Скарына Францыск (каля 1486? - каля 1551), беларускі мысліцель і асветнік, першадрукар, перакладчык, мастак-графік эпохі Адраджэння. Лічыцца пачынальнікам нацыянальна-культурнага і гуманістычнага Адраджэння на беларускіх землях. Вучыўся ў Кракаўскім універсітэце, атрымаў там вучоную ступень бакалаўра філасофіі (1506). У 1512 абараніў у Падуанскім універсітэце вучоную ступень доктара лекарскіх навук, меў таксама ступень доктара вольных навук. У 1517-1519 апублікаваў у Празе надрукаваныя кірыліцай 23 асобныя выданні Бібліі. У пачатку 1520-х г. заснаваў друкарню ў Вільні. Пракаментаваў і надрукаваў тут «Малую падарожную кніжыцу» (каля 1522) і «Апостал» (1525). Служыў лекарам і сакратаром у віленскага біскупа. З 1534 ці 1535 у Празе працаваў каралеўскім батанікам. Яго пераклад Бібліі на мову, набліжаную па сваёй лексіцы, марфалогіі і фанетыцы да старабеларускай, быў зроблены раней, чым пераклад Святога Пісьма М.Лютэрам на нямецкую мову. Да кніг Бібліі С. пісаў прадмовы і пасляслоўі (новыя ў беларускай літаратуры жанры), у якіх ацэньваў пазнавальна-адукацыйныя і мастацкія вартасці біблейскіх твораў, выказваў свае грамадска-філасофскія, маральна-этычныя і эстэтычныя погляды. Лічыў Біблію тварэннем філосафаў, мудрацоў і летапісцаў, а не Божым звеставаннем. Прызначаў свае выдадзеныя кнігі не толькі высокаадукаваным арыстакратам, але і ўсяму простаму («поспалитому люду»). Заклікаў да міжканфесійнага ўзаемапаразумення, міралюбства, умацавання згоды і добрасуседства паміж рознымі народамі. Хараство лічыў праявай разумнай гармоніі жыцця, а мастацтва (у прыватнасці, музыку) разглядаў як сілу, што можа звязаць чалавека з сутнасцю быцця, устанавіць гармонію ў душы, ачысціціь яе ад страху, зайздрасці, жорсткасці. Ідэалам чалавека лічыў грамадзяніна выхаванага, сумленнага, свядомага, які заўжды і без прымусу трымаецца закона, а інтарэсы грамадскія ставіць вышэй за асабістыя. Нацэльваў сваіх суайчыннікаў на пастаяннае інтэлектуальнае і маральнае самаўдасканаленне, «абы научившися мудрости» людзі «добре жили на свете». Лічыў, што людзі павінны заўсёды служыць «посполитому доброму», і ў імя «отчины своея» аддаваць сябе цалкам «розмножению мудрости, умения, опатренности, розуму и науки», не шкадуючы пры гэтым «всякого тружания и скарбов». Выданні С. вызначаюцца высокімі мастацкімі якасцямі: майстэрствам набору, разнастайнасцю шрыфтоў, шырокім ужываннем заставак, вялікіх рамачных ініцыялаў і інш. Высокамастацкія і гравюры С., рэлігійныя тэматыка некаторых з іх спалучаецца з секулярызаванымі вобразамі, сюжэтамі (архітэктура эўрапейскіх гарадоў, праца дойлідаў і земляробаў, экзатычны жывёльны і раслінны свет і да т.п.). Яны зрабілі істотны ўплыў на беларускае і ўсё ўсходнеэўрапейскае кнігадрукаванне. У гонар С. ў розных краінах пастаўлены помнікі, зроблены скульптурныя і жывапісныя выявы.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2021