Статыка культуры, стан нязменнасці культуры, адсутнасць заўважнай дынамікі ў культурнай сферы. Перавага С.к. над яе дынамікай вядзе да непазбежнага культурнага застою. С.к. можа захоўвацца ў грамадстве адносна кароткі ці, наадварот, працяглы час. Яна абумоўлена як знешнімі (міжнародная ізаляцыя дзяржавы), так і ўнутранымі (кансерватыўны лад кіравання, недастатковая ўвага да культурных праблем) прычынамі. Пераадоленню С.к. могуць паспрыяць разнастайныя фактары - сацыяльна-эканамічныя, грамадска-палітычныя, канфесійныя, этнапсіхалагічныя і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць