Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Стравінскі Ігар Фёдаравіч (1882-1971), кампазітар, дырыжор. Да 1914 жыў у Расеі, потым у Францыі, з 1945 грамадзянін ЗША. Браў урокі кампазіцыі ў М.Рымскага-Корсакава. Звяртаўся да розных музычных кірункаў (неафалькларызм, класічная паліфанія, неакласіцызм, новая венская школа і інш.). Аўтар опер («Салавей», 1914; «Маўра», 1922), опер-араторый («Цар Эдзіп», 1927; «Прыгоды свавольніка», 1951), балетаў («Жар-птушка», 1910; «Пятрушка», 1911; «Вясна свяшчэнная», 1913; «Апалон Мусагет», 1928; «Агон», 1958 і інш.), кантат, сімфоній, духоўных псалмоў, канцэртаў для аркестраў, камерна-інструментальных і вакальных твораў. Яго творчасць вызначаецца надзвычайнай вобразнай і стылістычнай разнастайнасцю (ад язычніцкай архаікі да антычных міфаў; ад расейскага сучаснага музычнага фальклору да эўрапейскіх музычных стыляў 17-18 ст. або праваслаўных літургічных песнапенняў і да т.п.), унутраным адзінствам, абумоўленым арганічнай сувяззю з традыцыямі расейскай музычнай культуры. Наватарства С. ў галіне метрарытмікі, аркестроўкі, гармоніі аказала моцнае ўздзеянне на развіццё музыкі 20 ст.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008