Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Сюррэалізм (літар. «звышрэалізм»; ад sur - звыш + realism - рэалізм), мадэрнісцкая плынь у выяўленчым мастацтве і літаратуры 20 ст. Склаўся ў 1920-я г. пераважна ў Францыі, а потым распаўсюдзіўся ў іншых эўрапейскіх краінах. Сярод найбольш вядомых прадстаўнікоў - мастакі Ж.Міро, Ж.Эарп, М.Эрнст, С.Далі, Р.Магрыт; пісьменнікі А.Брэтон, Ф.Супо і інш. Абапіраўся на ірацыяналізм, алагізм, канцэпцыю неўсвядомленага З.Фрэйда. Ставіў мэтай адлюстраванне звышрэальных, алагічных сувязей аб'ектаў рэальнага свету, якія існуюць толькі ў падсвядомасці чалавека і праяўляюцца ў стане сну, гіпнозу, трансу ці хваробы. Абвясціў крыніцай мастацкай творчасці і натхнення сферу падсвядомага (інстынкты, галюцынацыі, сны); творчым метадам - разрыў лагічных сувязей, замененых свабоднымі асацыяцыямі, а галоўнай мэтай - сацыяльнае і маральна-інтэлектуальнае вызваленне чалавека. Выступаў супраць камерцыяналізацыі мастацтва.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008