Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Тайлар Эдуард Бернет (1832-1917), ангельскі этнограф; даследчык першабытнай культуры, рэлігіі. Адзін з заснавальнікаў этнаграфіі і антрапалогіі. Лічыцца бацькам эвалюцыйнай тэорыі развіцця культуры. У 1871 абраны сябрам Каралеўскага навуковага таварыства, з 1896 прафесар першай у Англіі кафедры антрапалогіі пры Оксфардскім універсітэце. Разглядаў культуру як рацыянальнае ўтварэнне для паляпшэння жыцця людзей у грамадстве. Сцвярджаў, што прагрэс культуры адбываецца дзякуючы таму, што ўсе народы, на якім бы ўзроўні развіцця яны не знаходзіліся, уносяць у яе свой непаўторны ўклад. Найбольш развітымі грамадствамі лічыў тыя, у якіх больш адукаваных і культурных людзей. Крыніцу рэлігіі бачыў у псіхічнай дзейнасці індывідаў. З'яўляўся прыхільнікам адналінейнай эвалюцыі, якая ўяўляецца працэсам самаразвіцця ідэй (навуковых ведаў, тэхнічных вынаходніцтваў і інш.). Сярод яго асноўных прац - «Першабытная культура» (1871), «Уводзіны ў вывучэнне Чалавека і Цывілізацыі» (1881) і інш. З вучняў Т. найбольшую вядомасць атрымаў Дж.Фрэзер.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008