Талент (ад грэч. talanton - літар. вага, шалі), выдатныя здольнасці, высокая ступень творчай адоранасці ў якой-небудзь галіне. Можа выяўляцца ва ўсіх сферах жыццядзейнасці (навука, мастацтва, палітыка і інш.) і вызначаецца прынцыповай навізной, высокай дасканаласцю вынікаў творчай дзейнасці і іх грамадскай значнасцю. Вышэйшай ступенню развіцця Т., які дазваляе ажыццяўляць прынцыповыя зрухі ў той ці іншай сферы творчасці, з'яўляецца геніяльнасць. Фармуецца з ранняга дзяцінства як выяўленне задаткаў і схільнасцей да пэўнага віду дзейнасці. Станаўленню Т. звычайна садзейнічаюць своечасовае дыягнаставанне здольнасцей, сістэматычная работа па іх развіццю, набыццё грунтоўнай адукацыі, адпаведная маральна-духоўная і матэрыяльна-фінансавая падтрымка.

Паведаміць пра недакладнасьць