Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Тойнбі Арнольд Джозэф (1889-1975), ангельскі гісторык. Быў прафесарам візантыязнаўства, грэчаскай мовы, літаратуры і гісторыі Лонданскага ўніверсітэта, навуковым кіраўніком Каралеўскага інстытута міжнародных адносін, навуковым супрацоўнікам Лонданскага ўніверсітэта, рэдактарам «Агляду міжнародных адносін». Сярод яго асноўных твораў - «Спасціжэнне гісторыі» (Т. 1-12; 1934-1961), «Грэчаская гістарычная думка» (1924), «Амерыка і сусветная рэвалюцыя» (1962), «Падыход гісторыка да рэлігіі» (1956) і інш. Як і О.Шпенглер, Т. адмаўляў традыцыйную канцэпцыю адзінства сусветнай гісторыі. Аддаваў перавагу параўнальным даследаванням культур і распрацаваў канцэпцыю жыццёвых цыклаў - узнікнення, развіцця і ўпадку. У якасці галоўных прычын упадку культур называў маральнае выраджэнне і страту творчага падыходу да ўзнікаючых праблем. Паняцце «цывілізацыя» выкарыстоўваецца ім для характарыстыкі канкрэтнага грамадства як сацыякультурнага ўтварэння, лакалізаванага ў прасторы і часе. Сусветная гісторыя разглядалася Т. як своеасаблівая «сума цывілізацый», якія праходзяць аднолькавыя фазы - нараджэнне, рост, разлажэнне, пагібель. Рухальнай сілай развіцця цывілізацый лічыў «творчую эліту», якая павінна весці за сабой «інертную большасць». Прагрэс чалавецтва і шлях выйсця з крызісу бачыў у духоўным ўдасканаленні, абнаўленні, эвалюцыі ад прымітыўных анімістычных вераванняў праз універсальныя рэлігіі да адзінай рэлігіі будучыні.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008