![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Утопія (ад грэч. u - не, няма + topos - месца; літар. «месца, якога няма»), 1) Апісанне ўяўнай краіны з ідэальным грамадскім ладам, пазбаўленае навуковага абгрунтавання. Тэрмін «У.» паходзіць ад назвы кнігі Т.Мора «Утопія» (1516 г.), якая стала своеасаблівай лабараторыяй сацыякультурных, эканамічных і палітычных ідэй і канцэпцый пераўтварэння соцыуму. Паняцце выкарыстоваецца таксама для абазначэння ўсіх сачыненняў, якія ўтрымліваюць нерэальныя планы сацыяльных пераўтварэнняў. 2) Неажыццявімая мара, выдумка, фантазія. 3) У літаратуры - жанр навуковай фантастыкі. |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|