Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Фаюмскія партрэты, старажытнаэгіпецкія пахавальныя жывапісныя партрэты, зробленыя васковымі фарбамі на драўлянай дошцы або на палатне. Названы па месцы першай знаходкі ў 1887 у аазісе Эль-Файюм. Найбольш распаўсюджаны ў 1-3 ст. Партрэтам, арыентаваным на антычную традыцыю, уласцівы жыццёвасць, сакавітая пластыка, а на эгіпецкую - умоўнасць вобразаў, плоскаснасць. У Ф.п. адчуваецца абвостраны інтарэс да чалавечай індывідуальнасці, да багатага ўнутранага свету чалавека.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008