Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Фрустрацыя культурная (ад лац. frustratio - падман, расстройства, марнае чаканне), адчуванне незадаволенасці, напружанасці чалавека ў сітуацыі немагчымасці рэалізацыі свайго творча-стваральнага патэнцыялу, ажыццяўлення культурных ідэалаў, каштоўнасцей. Яе сіла залежыць як ад ступені значнасці для чалавека таго дзеяння, якое блакуецца, так і ад яго блізкасці да пастаўленай мэты. Рэакцыяй на стан Ф.к. могуць быць своеасаблівы «адыход» ад рэальнай сітуацыі і планаў дасягнення пэўнай мэты ў свет асабістых фантазій, мрояў, змяненне сваіх жыццёвых установак, схільнасцей, патрэбнасцей, пераход у іншую сферу працоўнай дзейнасці, узнікненне і паглыбленне ўнутранай тэндэнцыі да агрэсіўнасці, нецярпімасці і да т.п.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008