Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Фрэска (ад італ. fresco - свежы), тэхніка манументальнага жывапісу; размалёўка па свежым вільготным тынку фарбамі, якія разведзены на вадзе; твор, выкананы ў гэтай тэхніцы. Палітра фрэскавага жывапісу звычайна стрыманая, пры высыханні фарбы моцна блякнуць. Тэхніка Ф. вядома з 2-га тыс. да н.э. ў эгейскім мастацтве, была адной з асноўных у антычным і візантыйскім мастацтве, краінах Заходняй Эўропы. Росквіту дасягнула ў 14-16 ст. у творчасці Джота, Мазачыо, Рафаэля, Мікеланджэла. Высокім мастацкім узроўнем вызначаюцца Ф. майстроў 14-17 ст. Феафана Грэка, Андрэя Рублёва, Дыянісія. У Беларусі найбольш старажытныя Ф. захаваліся ў інтэр'еры Полацкага Сафійскага сабора (11 ст.), Полацкай Спаса-Ефрасіннеўскай царквы (12 ст.). Вядомы размалёўкі ў культавых будынках (напр., касцёл бернардзінцаў і езуітаў у Горадні, Варварынская царква ў Пінску і інш.). Да тэхнікі Ф. звярталіся беларускія мастакі 20 ст. (С.Рудзінскі, Б.Вішнеўскі, В.Барабанцаў, Г.Вашчанка і інш.).

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008