Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Функцыі культуры, прызначэнне або значэнне, роля, якую пэўная культура выконвае ў жыццядзейнасці ўсяго грамадства і яго асобных індывідаў. Сярод асноўных Ф.к. - сацыялізацыі (чалавекатварэння, сацыяльнага навучання, выхавання); аксіялагічная (дазваляе фармаваць, успрымаць і ацэньваць розныя каштоўнасці); рэгулятыўная (дапамагае ўстанаўліваць, арганізоўваць і рэгуляваць праз сукупнасць нормаў, правілаў і законаў маралі адносіны паміж людзьмі); эстэтычная (любаванне прыгажосцю мастацкіх твораў); камунікатыўная (дазваляе наладжваць узаемасувязі, кантакты паміж людзьмі з дапамогай мовы); пазнавальна-інфармацыйная (дае магчымасць накопліваць, захоўваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне найбольш важную інфармацыю; крэатыўная (прыводзіць да стварэння новых мастацкіх стыляў, плыняў, кірункаў, артэфактаў культуры); рэлаксацыйна-кампенсаторная (дапамагае чалавеку расслабіцца, адпачыць, аднавіць страчаныя фізічныя і духоўныя сілы) і інш.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008