Цянь (літар. «Неба»), адно з важнейшых паняццяў кітайскай міфалогіі, рэлігіі і філасофіі. Адсюль адна з назваў Кітая - «Цянься» (г.зн. «тое, што знаходзіцца пад Небам», або «Паднябесная»). Традыцыйна ўспрымаецца адначасова ў розных сэнсах - як вярхоўны дух, як найвялікшы правіцель, што дае права зямному ўладару («Цянь-цзы» - літар. «сын Неба») кіраваць краінай, а таксама як вышэйшая боская сіла, што стварае ўсё існае ў свеце, распараджаецца чалавечымі лёсамі. Уяўленне пра Ц. узнікла пазней культа вярхоўнага боства Шан-Дзі. Са старажытных часоў Неба лічылася ўвасабленнем мудрасці, справядлівасці; яно магло як пакараць (за няправеднае жыццё), так і ўзнагародзіць (за добрыя справы, гуманнасць) чалавека. Агульнадзяржаўны культ Неба быў пашыраны ў Кітаі да пачатку 20 ст.

Паведаміць пра недакладнасьць