Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Чайкоўскі Пётар Ільіч (1840-1893), расейскі кампазітар. Скончыў Пецярбургскую кансерваторыю (1865). Працаваў прафесарам Маскоўскай кансерваторыі (1866-1878). Тонкі псіхолаг, майстар-сімфаніст, музычны драматург, Ч. раскрыў ў музыцы ўнутраны свет чалавека (ад лірычнай задушэўнасці да глыбокай трагедыі). Стварыў найвялікшыя ўзоры опер, балетаў, сімфоній, камерных твораў. Аўтар опер «Яўген Анегін» (1878), «Мазепа» (1883), «Пікавая дама» (1890), «Іяланта» (1891), балетаў «Лебядзінае возера» (1876), «Спячая красуня» (1889), «Шчаўкунок» (1892), сімфоніі «Манфрэд» (1885), уверцюры-фантазіі «Рамэо і Джульета» (1869), кацэртаў для скрыпкі, фартэп'яна з аркестрам, рамансаў і інш. Змест музыкі Ч. універсальны: «вечныя тэмы» кахання, жыцця, смерці, вобразы прыроды, штодзённага побыту і г.д. У творчасці Ч. прадстаўлены практычна ўсе сучасныя яму музычныя жанры. З 1958 у Маскве праводзіцца Міжнародны конкурс імя Ч.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2019