Слоўнікі     Энцыкляпэдыі     Навіны     Пра праект     Кантакт     Спасылкі  
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   па ўсіх энцыклапедыях   віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Эка Ўмберта (н. 1932), італьянскі пісьменнік, філолаг, філосаф, культуролаг. Аўтар кніг па гісторыі культуры Сярэднявечча, праблемах семіётыкі, зборнікаў эсэ «Падарожжы ў гіперрэальнасць» (1986), «Пяць эсэ на тэмы этыкі» (1998). Для раманаў «Імя ружы» (1980), «Маятнік Фуко» (1988), «Вострав напярэдадні» (1994), «Баўдаліна» (2000) характэрны рысы гістарычнай, дэтэктыўнай, філасофска-этычнай прозы, пабудаванай на шматзначнасці і гістарычнай зменлівасці ключавых паняццяў чалавечага вопыту. Увёў у навуковы ўжытак паняцце аберацыйнае дэкадаванне. Адзін з буйных тэарэтыкаў постмадэрнізму.

Культуралогія   Культуралогія
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2008