Экалогія культуры (грэч. oikos - дом, радзіма + logos - вучэнне), уведзенае расейскім гісторыкам культуры Д.Ліхачовым паняцце, якое азначае новае, «экалагічнае» стаўленне да культуры і ў цэлым да гістарычнай памяці чалавецтва. Э.к. падкрэслівае неабходнасць захавання культурнага асяродку (культурнай спадчыны) разам з захаваннем прыроднага асяроддзя. Разглядае культурны асяродак як абавязковую ўмову для ажыццяўлення духоўнага, маральнага жыцця чалавека, для яго духоўнай аседласці, прывязанасці да родных мясцін, следавання запаветам продкаў.

Паведаміць пра недакладнасьць