«Эпас пра Гільгамеша», эпічны твор літаратуры старажытнай Месапатаміі (Міжрэчча). Лічыцца самым старажытным і першым вершаваным літаратурна-мастацкім творам у свеце. Галоўны герой - легендарны цар шумерскага г. Урук (28 ст. да н.э.) Гільгамеш. Асноўнай мэтай яго вандраванняў з'яўляецца пошук мудрасці, шчасця і несмяротнасці. Тут упершыню ў сусветнай літаратуры апавядаецца пра вялізны патоп, пасля якога выратаваўся толькі несмяротны чалавек Утнапішці (прататып старазапаветнага Ноя). Гільгамеш праз шматлікія пакуты і выпрабаванні дайшоў да вострава-вырая, дзе жыў Утнапішці; апошні дапамог яму знайсці «кветку вечнай маладосці і несмяротнасці», але на зваротным шляху дамоў Гільгамеш яе страціў.

Паведаміць пра недакладнасьць