Эрат (Эрас), у старажытнагрэчаскай міфалогіі бог кахання, увасабленне любоўнай цягі, якая забяспечвае працягненне жыцця на зямлі. Выяўляўся прыгожым гарэзлівым юнаком з залатымі крыламі, лукам і стрэламі, якія непазбежна паражалі людзей і багоў. Іншасказальна Э. - каханне; ад імя гэтага бога пахозяць словы эротыка, эратычны, эратычная паэзія і інш. У старажытнарымскай міфалогіі Э. адпавядае Амур (Купідон). Папулярным сюжэтам у мастацтве стала каханне Э. і Псіхеі.

Паведаміць пра недакладнасьць