Этас (ад грэч. ethos - звычай, нораў, характар),

1) абагульненая характарыстыка культуры дадзенай сацыяльнай супольнасці, што выяўляецца ў сістэме дамінуючых каштоўнасцей і норм паводзін, ідэалаў і маральных імператываў. Праяўляецца ва ўспрыманні сацыяльнага часу і прасторы (арыентацыя на мінулае, сучаснае і будучыню), у адносінах да прыроды, соцыума, чалавека, да самой культуры і інш. У сферы маралі паняцце «Э.» выкарыстоўваецца для абазначэння правіл і ўзораў жыцейскіх паводзін, уклада і стылю жыцця пэўнай супольнасці людзей, своеасаблівай «практычнай мудрасці».

2) Тэрмін антычнай філасофіі, які азначае характар якой-небудзь асобы ці з'явы. Напр., Э. музыкі з'яўляецца яе ўнутраны строй і характар уздзеяння на чалавека.

Паведаміць пра недакладнасьць