Яроменка Мікалай (1926-2000), беларускі акцёр. Народны артыст Беларусі (1964). Народны артыст СССР (1989). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1988). Скончыў студыю Беларускага тэатра імя Я.Коласа (1948), дзе і працаваў. З 1959 акцёр Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Я.Купалы. У 1976-1987 старшыня праўлення Беларускага тэатральнага аб'яднання, у 1987-1992 - Саюза тэатральных дзеячаў Беларусі, з 1992 прэзідэнт Беларускай канфедэрацыі творчых саюзаў. Адметныя рысы творчай індывідуальнасці Я. - высокае пачуццё грамадзянскасці, патрыятызм, дакладнасць сацыяльнай характарыстыкі вобразаў, мастацкі густ, эмацыянальная ўзрушанасць і каларытнасць фарбаў. Сярод яго роляў героіка-драматычнага плана - Інсараў («Напярэдадні» паводле І.Тургенева), Азорыч («Святло з Усходу» П.Глебкі), Міканор («Людзі на балоце» паводле І.Мележа), Чубар («Плач перапёлкі» І.Чыгрынава), Нікіцін («Бераг» паводле Ю.Бондарава). Глыбокім псіхалагізмам і майстэрствам пераўвасаблення вызначыліся сыграныя ім ролі Скараспея («Брама неўміручасці» К.Крапівы), Вяршылы («Мудрамер» М.Матукоўскага), Бертрама («Канец - справе вянец» У.Шэкспіра), і інш. З 1599 здымаўся ў кіно («Людзі і звяры», «Крушэнне імперыі», «Масква-Генуя», «Сын за бацьку») тэлевізійных фільмах («Трывожнае шчасце», «Вечны покліч») і інш.

Паведаміць пра недакладнасьць