![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Бялькевіч Андрэй (1920 - ?), уваходзіў у склад Філістовіча групы. У гады другой сусьветнай вайны служыў у паліцыі. З самага пачатку ўваходзіў у групу, якая з траўня 1952 стала называцца групай Філістовіча. Пад час правядзеньня апэратыўна-ваенізаванай групай МГБ акцыі па ліквідацыі групы Філістовіча ў 23 гадзіны 4 верасьня 1952 быў захоплены пры спробе аказаць узброены супраціў у лесе на захад ад вёскі Седзіца. Удзельнічаў у апазнаньні трупаў Івана Будкевіча і Антона Петрусевіча, што праводзілася 6 верасьня 1952 у Маладэчне. Далейшы лёс невядомы. Бібл.: Аляксандар Лукашук. Філістовіч. Вяртаньне нацыяналіста. Мн., 1997. С. 47, 50, 52, 56, 69. Юрась Думбляўскас |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|