![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лабовіч Сьцяпан (паходзіць з в. Азярніца Слонімскага р-ну - 1951, Слонімскі р-н), камандзір партызанскага аддзелу на Слонімшчыне й Зэльвеншчыне. Сябра камуністычнай партыі Заходняй Беларусі(?). Пад час нямецкай акупацыі кароткі час быў у Самаахове (або ў паліцыі). Летам 1944 добраахвотна хацеў пайсьці ў Чырвоную Армію, але перад пагрозай арышту быў вымушаны перайсьці на нелегальнае становішча. Арганізаваў партызанскі аддзел. Паводле некаторых зьвестак, у 1945 аддзел Л. дзейнічаў у ваколіцах Зэльвы й налічваў да 150 чалавек. Супольна з партызанскім аддзелам, які адышоў у гэты раён з-пад Казлоўшчыны, партызаны Л. зрабілі напад на мястэчка Азярніца, дзе зьнішчылі аддзел НКВД. У 1951 Л. быў атручаны агентам дзяржбясьпекі Куляшэвічам на хутары недалёка в. Мыслава (Слонімскі р-н). Мёртвага атамана забрала міліцыя. Неўзабаве пасьля таго зь лесу прыйшлі «лясныя браты» і зьбілі забойцу. Празь месяц ён сканаў. Кр.: 1. Успаміны Мікалая Ракевіча (архіў аўтара). Бібл.: 2. На баявых становішчах // Бюлетэнь БНП (Зах. Нямеччына). 1946, № 6; 3. Ёрш С. Вайна пасьля вайны // Наша Ніва. 07.04.1997, № 13-14 (83). Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|