![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Нявераў Мікалай, удзельнік беларускага падпольнага руху, журналіст, паэт. Пад час нямецкай акупацыі - удзельнік нацыянальнага партызанскага руху, служыў у Беларускай Краёвай Абароне. Зь лета 1944 жыў пад фальшывымі дакумэнтамі, пасьля хаваўся на вёсцы. Распаўсюджваў аддрукаваныя на машынцы антысавецкія ўлёткі й вершы, у якіх крытыкаваў калгасы й дзеяньні савецкіх уладаў. Пісаў рэцэнзіі на творы савецкіх пісьменьнікаў і высылаў іх у рэдакцыі газэт і часопісаў. Пад час арышту аказваў збройны супраціў. Бібл.: 1. Мікалай Нявераў - змагар-адзіночка // Беларускі Голас (Таронта). 1972, травень, № 202. Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|