![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Раманчук Іван (мянушка «Ястраб»; нарадзіўся ў в. Баяры Нясьвіскага р-ну), камандзір партызанскага аддзелу ў Менскай і Баранавіцкай абласьцях. Пад час нямецкай акупацыі працаваў інструктарам Беларускай Народнай Самапомачыў Нясьвіжы. Пасьля прыходу савецкіх уладаў працаваў настаўнікам у Нясьвіжы, а пасьля перайшоў на нелегальнае становішча. Камандзір партызанскага аддзелу, арганізатар падпольнага Саюзу Змаганьня за Незалежнасьць Беларусі. У траўні 1949 аддзел Р. быў узяты ў аблогу на хутары ў Нясьвіскім р-не. Паранены ў баі Р. трапіў у палон. Атрымаў 25 гадоў канцлягероў. Зьняволеньне адбываў на Варкуце. У Беларусь вярнуўся ў 1970-х. Жыў у Барысаве. У 1980(?) памёр пад час нескладанай апэрацыі ў больніцы. Бібл.: 1. Кісель У. Сваю маладосьць мы прысьвяцілі незалежнасьці Беларусі // Пагоня (Горадня). 1998, № 20 (297), 17 сакавіка. Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|