![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Барысаўскі беларускі партызанскі аддзел, беларускае вайсковае фармаваньне, якое належала да партызанскай арганізацыі «Чорны Кот». Дзейнічаў на Барысаўшчыне і ў сумежных раёнах у другой палове 1940-х. Паводле зьвестак у эміграцыйным беларускім друку, амаль штотыднёва выдаваў газэту «Лесавік». У 1948 войскі МГБ пад час карнай апэрацыі супраць барысаўскага аддзелу ўжывалі атрутныя газы. Адзін з партызанаў здолеў у 1949 перабрацца праз Заходні Бэрлін на Захад. Лёс усяго партызанскага аддзелу невядомы. Літ.: 1. Сяргей К. Падпольныя выданьні беларускіх партызанаў і нацыянальных арганізацыяў // Вольнае слова (Зах. Нямеччына). № 7-9, 05.12.1949. Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|