![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Лідзкая моладзевая падпольная арганізацыя, была ўтвораная ў жніўні 1950. Была раскрытая органамі МГБ у траўні 1951. Архіўныя крыніцы не ўтрымліваюць зьвестак пра назоў падпольнай моладзевай арганізацыі ў Лідзе. У спэцпаведамленьні Ўправы аховы МГБ Брэст-Літоўскай чыгункі, накіраваным у ЦК КП(б)Б, пазначана - «антысавецкая моладзевая арганізацыя». З пратаколаў допытаў арыштаваных удзельнікаў арганізацыі вынікае, што асноўнымі мэтамі арганізацыі былі зьвяржэньне савецкай улады, усталяваньне шматпартыйнасьці, абвяшчэньне дэмакратычных свабодаў і г.д. Прадугледжвалася ўвядзеньне прыватнай уласнасьці на сродкі вытворчасьці, перадача калгаснай зямлі аднаасобнікам і стварэньне на гэтай падставе фэрмэрскіх гаспадарак. Прадугледжваўся поўны выхад Беларусі з складу СССР і пабудова незалежнай і сувэрэннай дзяржавы. Асноўная дзейнасьць арганізацыі зводзілася да вуснай агітацыі пераважна сярод вучняў, студэнцкай моладзі - з мэтай пашырэньня сваіх шэрагаў. Удзельнікі арганізацыі спрабавалі наладзіць кантакты з замежнымі эмігранцкімі арганізацыямі ды польскім нацыянальным падпольлем. Кіраўніком і лідэрам арганізацыі быў студэнт гарадзенскай культурна-асьветніцкай навучальні Іван Салдаценкаў, 1931 нараджэньня, расеец, мянушка «Пахмуры». Сябрамі арганізацыі таксама былі:
Пакуль ня выяўленыя зьвесткі пра друкаваныя матэрыялы арганізацыі. Не ўяўляецца пакуль магчымым устанавіць факт сувязі Лідзкай падпольнай моладзевай арганізацыі зь іншымі падпольнымі моладзевымі арганізацыямі заходніх абласьцей Беларусі. Кр.: 1. НА РБ. Ф. 4, воп. 62, спр. 212. Анатоль Вялікі |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|