![]() |
||||||||||||||
|
||||||||||||||
Антысавецкая дэманстрацыя ў Вільні 08.09.1951. Пад час арганізаванага савецкімі ўладамі мітынгу партызаны «Чорнага Ката» сарвалі яго, кінуўшы ў натоўп некалькі пэтардаў. Пад час узьніклай сумятні прамаўляліся антысавецкія заклікі й патрабаваньні асноўных свабодаў. Мітынг быў разагнаны міліцыяй. На наступны дзень у ваколіцах Вільні зьявіліся ўлёткі на беларускай, летувіскай і польскай мовах з заклікам да насельніцтва супраціўляцца ўтварэньню калгасаў, гуртавацца ў змаганьні з бальшавікамі. Літ.: 1. Супрацьбальшавіцкая дэманстрацыя ў Вільні // Божым шляхам (Парыж-Лёндан). № 5, верасень-кастрычнік 1951. Сяргей Ёрш |
||
|
|
|||||||||||||||||||
|