Галоўная старонка Навіны Пра праект Кантакт Спасылкі Кнігі ў PDF/DJVU Канвэртар лацінкі Бібліяграфія
Шукаць:    
 
 толькі ў назьве   шукаць ва ўсіх    віртуальная клявіятура Уставіць беларускае "і" Уставіць у-кароткае (ў)
 
 
 

Абарона Бацькаўшчыны, абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Беларусі, замацаваны ў яе Канстытуцыі. Наша дзяржава адвяргае войны або выкарыстанне ваеннай сілы як непрымальныя сродкі дасягнення палітычных і эканамічных мэт, прызнае неабходным захаванне міру ў адносінах паміж дзяржавамі і народамі, іх роўную бяспеку і тэрытарыяльную цэласнасць. Аддаючы прыярытэт палітычнаму дыялогу, Беларусь прызнае за сабой права выкарыстоўваць усе эканамічныя, дыпламатычныя і ваенныя магчымасці для рэалізацыі ваеннай палітыкі, накіраванай на прадухіленне і спыненне агрэсіі. Для сваёй абароны Беларусь мае ўзброеныя сілы, а таксама пагранічныя, унутраныя войскі і часці грамадзянскай абароны. Абарона Бацькаўшчыны адносіцца да найважнейшых функцый дзяржавы і з'яўляецца справай усяго народа.

У Беларусі ўстаноўлены ўсеагульны воінскі абавязак і ваенная служба. Грамадзяне краіны выконваюць усеагульны воінскі абавязак незалежна ад паходжання, сацыяльнага і маёмаснага становішча, расавай і нацыянальнай прыналежнасці, мовы, роду і характару заняткаў, палітычных і іншых перакананняў, адносін да рэлігіі. На тэрміновую ваенную службу ў мірны час прызываюцца грамадзяне краіны ва ўзросце ад 18 да 27 гадоў. Пры абвяшчэнні мабілізацыі і наступных прызываў у ваенны час на ваенную службу могуць быць прызваны ваеннаабавязаныя і прызыўнікі ва ўзросце ад 18 гадоў да ўстаноўленага законам гранічнага ўзросту знаходжання ў запасе.

Гісторыя Беларусі багатая на падзеі, звязаныя з абаронай Айчыны. Шмат слаўных і гераічных старонак упісалі ў яе сыны Беларусі, якія ўдзельнічалі ў нацыянальна-вызваленчых войнах і паўстаннях, у барацьбе супраць фашысцкіх захопнікаў у гады Другой сусветнай вайны і іншых падзей, звязаных з абаронай Бацькаўшчыны. Іх самаадданае служэнне Радзіме з'яўляецца яскравым прыкладам для моладзі, узорам добрасумленнага выканання свяшчэннага і пачэснага абавязку кожнага грамадзяніна Беларусі.

Чалавек і грамадства. Даведнік   Чалавек і грамадства. Даведнік
Галоўная старонка   Галоўная старонка
Даслаць ліст адміністратару Заўважылі недакладнасьць?
Паведаміце нам!
    (с) Электронная Энцыкляпэдыя, 2003-2018