Геапалітыка (ад грэч. geos - зямля + politike - мастацтва кіравання дзяржавай), палітычная канцэпцыя (дактрына), якая адлюстроўвае складаную залежнасць і сувязь знешняй палітыкі дзяржавы з яе геаграфічным становішчам - кліматам, прыроднымі рэсурсамі, тэрыторыяй і г.д. Адным з праяўленняў геапалітыкі стаў, напрыклад, лозунг барацьбы за «жыццёвую прастору германскай нацыі», які ўзнік ў перыяд паміж дзвюма сусветнымі войнамі і быў узведзены ў ранг афіцыйнай палітычнай дактрыны фашысцкай імперыі трэцяга рэйха. Гл. таксама Каланіялізм.

Паведаміць пра недакладнасьць